Беларускамоўны падкаст пра ШІ, тэхналогіі і культуру. Эмілія Гаўрус, Яўген Яфімаў і Аляксей Картыннік абмяркоўваюць галоўныя навіны без занудства. «Каласы пад сярпом ШІ» (КПСШІ) — беларускамоўны падкаст пра штучны інтэлект, тэхналогіі, культуру і грамадства. Першы выпуск выйшаў 24 чэрвеня 2025 году; новыя выпускі звычайна выходзяць раз на два тыдні і доўжацца каля дзвюх гадзін.